Приемная: +375 (2232) 78-722
Факс: +375 (2232) 78-722
Электронная почта: belynrik@tut.by
У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кніг бялыніцкіх аўтараў «І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай». Зборнікі «Навелы ля каміна», «Ілюзія шчасця» Васіля Дзеравяшкі, «Ля весніц родных» Алы Войлакавай, «Нязгаснае сонца» Уладзіміра Серыкава, «Малой радзімы цёплы снег» Міхася Радоўскага пабачылі свет у бягучым годзе. Апошнія два аўтары, на жаль, не дажылі да гэтай значнай падзеі ў літаратурным жыцці роднага краю.
Зборнікі мясцовых паэтаў і празаікаў выйшлі ў друк у дзяржаўнай установе культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка» у рамках праекту «Бялыніччына літаратурная».
На творчую сустрэчу завіталі майстры мастацкага слова Васіль Дзеравяшка і Ала Войлакава, прыхільнікі іх творчасці, родныя і сябры. Вечарына праходзіла ў сяброўскай атмасферы. Героі прэзентацыі распавядалі аб цікавых эпізодах з уласнага жыцця, разважалі аб ролі пісьменніка ў сучасным літаратурным прэцэсе, дэкламавалі любімыя вершы.